Ціханоўскі павярнуўся да судзьдзі сьпінай, Статкевіч крыкнуў «Жыве Беларусь». Як агучвалі прысуд у С…

Ціханоўскі павярнуўся да судзьдзі сьпінай, Статкевіч крыкнуў «Жыве Беларусь». Як агучвалі прысуд у СІЗА-3 Гомля

Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч расказала, што адбывалася ў судовай залі падчас прысуду:

«Нас пусьцілі ў залю, Праўда, надзіва, былі ня ўсе сваякі. Нас завялі туды самымі апошнімі. Пасадзілі ў першы шэраг, абвінавачаныя былі за нашай сьпінай, у клетцы. Мікола сказаў адразу, што прыйшоў туды толькі таму, што хацеў пабачыць жонку. Так ён дамогся, каб ахоўнік-спэцназавец адышоў. І Мікола мог мяне бачыць»

«Ціханоўскі сказаў, што за ўвесь час працэсу ніхто ня даў супраць іх паказаньняў, — кажа Марына Адамовіч. — Я хачу перадаць гэтыя яго словы. Разумею, што для яго гэта было вельмі важна. Ніводзін чалавек за гэтыя амаль пяць месяцаў суду ня даў супраць іх паказаньняў. Верагодна, на працэсе былі нейкія сьведкі».

Па словах Адамовіч, акрамя тэрмінаў зьняволеньня, абвінавачаным таксама прысудзілі выплаціць суму памерам каля 2,5 мільёна рублёў у якасьці кампэнсацыі нібыта нанесенай шкоды.