Раптам загаварылі, што Беларусь — пад расейскай акупацыяй. Так доўга баяліся гэтага азначэньня сваёй…

Раптам загаварылі, што Беларусь — пад расейскай акупацыяй. Так доўга баяліся гэтага азначэньня сваёй звыклай рэчаіснасьці, і вось паспрабавалі назваць. А яно па-іншаму ніяк і не называецца.

Літоўцы савецкі пэрыяд сваёй гісторыі адразу назвалі акупацыяй. Так яно і ўвайшло ў школьныя падручнікі. Тады, у 1990-я і пазьней, беларусаў, а напэўна і ўкраінцаў, слова крыху бянтэжыла.

Тэрор апошніх гадоў у Беларусі і ўварваньне Расеі ва Ўкраіну — зьявы аднаго парадку

Беларуская, як і ўкраінская, ды як і літоўская і іншыя мадэрныя нацыі рэгіёну, стваралася пад расейскай акупацыяй, насуперак ёй. Кожнага разу гэта былі паўстаньні, якія нязьменна насілі антырасейскі характар, і была пэрманэнтная падпольная дзейнасьць. Душачы гэтыя паўстаньні і гэтую дзейнасьць, расейцы нязьменна называлі свае «спэцапэрацыі» (насамрэч войны) «вызваленьнем». І калі дарэшты сфакусаваць мэты акупацыйнай улады ў адну кропку — гэта было вызваленьне беларусаў і ўкраінцаў ад беларускай і ўкраінскай мовы.

Сяргей Дубавец

@narodnaya_hramada