Мікалай Статкевіч часта кажа, што любыя каштоўнасці вартыя роўна столькі, колькі людзі гатовыя за іх…

Мікалай Статкевіч часта кажа, што любыя каштоўнасці вартыя роўна столькі, колькі людзі гатовыя за іх плаціць. Іншым разам прыходзіцца плаціць вялікую цану. У тым ліку, свабодай. І нават жыццём, як цяпер ва Украіне.

Спачатку такіх людзей адзінкі. Потым — тысячы. Потым яны перамагаюць.

Нават, калі твае каштоўнасці — зняць абутак перад лавачкай,ці працягнуць кветку ў адказ на скіраваную на цябе зброю.

Дарэчы, я шчыра лічу, што зняць абутак перад лавачкай — гэта ўжо пра новую генерацыю людзей. Людзей, якія ўсвядомілі сваю адказнасць за горад, у якім жывуць, і за людзей, якія побач, за тое, якой яны будуць будаваць СВАЮ КРАІНУ…

Мне здаецца, што беларусы, у гэтым сэнсе, апярэдзілі свой час. Бо падумаць, што заўтра на гэту лавачку сядзе дзіцёнак альбо цяжарная жанчына, сталы чалавек альбо чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, у час, калі ўсё побач бабахае і узрываецца, — гэта, мо, вышэйшы ўзровень адказнасці і эмпатыі.

Дзе і калі мы паспелі іх згубіць?

Спадзяюся, што не. Ведаю, што не.

І, калі ласка, не лічыце людзей за ідыётаў, якія не ў стане зрабіць выбар і несці адказнасць за яго самі».

Новы час

Беларусы апярэдзілі свой час. Зняць абутак перад лавачкай — гэта ўжо пра новую генерацыю людзей

«Спачатку такіх людзей адзінкі. Потым — тысячы. Потым яны перамагаюць». Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісала жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.