Свой Дзень народзінаў у гэтым годзе ён адзначае за кратамі: спадару Мікалаю прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асобага рэжым за нібы «арганізацыю масавых беспарадкаў».
Раней ён двойчы трапляў у няволю на працяглыя тэрміны з палітычных прычынаў: з 2004 да 2007 года за пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў, з 2010 па 2015 год за пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх быў кандыдатам.
Мікола Статкевіч – адзін з нязломных герояў беларускага руху за свабоду. Вайсковец паводле прафесіі, шляхціц з паходжання, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі правёў у беларускіх турмах больш сямі гадоў. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах – 2010…