ДАБРАЧЫННЫ КАНЦЭРТ У ПАДТРЫМКУ ПАЛКА ІМЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА 24 верасня ў Вільні адбыўся дабрачынны канцэрт у падтрымку беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Ля мураў беларускага касцёла імя Святога Барталамея ў самым цэнтры творчага жыцця Вільнюса — Рэспублікі Ужупіс — спявалі беларускія, літоўскія, расейскія і ўкраінскія гурты і спевакі. Ў падтрымку адважных воінаў сваё слова сказалі шэраг палітыкаў і актывістаў.
Падчас канцэрта працаваў кірмаш вырабаў з беларускай нацыянальнымі ды пратэстнамі сшмваламі.
Атрыманыя пры правядзенні мерапрыемства сродкі будуць накіраваныя на рахункі для падтрымкі Палка Каліноўскага і батальёну “Тэрор” ды на адпраўку гуманітарнай дапамогі грамадзянскаму насельніцтву Ўкраіны. https://youtu.be/xNpKIeS04DA
ДАБРАЧЫННЫ КАНЦЭРТ У ПАДТРЫМКУ ПАЛКА ІМЯ КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА 24 верасня ў Вільні адбыўся дабрачынны канцэрт у падтрымку беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Ля мураў беларускага касцёла імя Святога Барталамея ў самым цэнтры творчага жыцця Вільнюса…