Калі мы кажам пра ўсіх палітычных вязняў, мы маем на ўвазе ўсіхДагэтуль мы сустракаем у сацыяльных …

Калі мы кажам пра ўсіх палітычных вязняў, мы маем на ўвазе ўсіх

Дагэтуль мы сустракаем у сацыяльных сетках медыя і прадстаўнікоў(ніц) дэмакратычных сілаў выразы:
“толькі афіцыйна сабраная інфармацыя”
“афіцыйна прызнаныя палітычныя зняволеныя” і т.п.

Мы разумеем, што імкненне да камфорту і простых адказаў – гэта натуральна для чалавека і цэлых супольнасцяў. Заўсёды лягчэй “прадаць” нейкую ідэю і думку без спробы разабрацца ва ўсіх складанасцях і сутнасцях з’явы, а проста спаслацца на існуючую традыцыю ці нейкі аўтарытэт. Але ці можам мы дазволіць сабе такі падыход, калі справа датычыцца лёсаў найбольш безабаронных у сучаснай Беларусі людзей?

Такая фармуліроўка азначае, што:
– выключэнне сотняў людзей і іх сем’яў з публічнай прасторы, а праз гэта пазбаўленне іх падтрымкі і неабходнай увагі;
– абесцэньванне працы дзесяткаў праваабарончых арганізацый і ініцыятываў па змаганню за гэтых людзей;
– ігнараванне міжнародных практык, нарматываў і канцэпцый, якія з’яўляюцца базісам любой дэмакратычнай супольнасці (мы маем на ўвазе базавыя правы чалавека).

Мы літаральна знаходзімся ў існуючых абставінах дзякуючы таму, што ў свой час грамадства недастаткова ўвагі надала захаванню разнастайнасці меркаванняў, падыходаў і мажлівасці для ўсіх быць пачутымі. У дэмакратычным, свабодным грамадстве манапалізацыя недапушчальна ні ва ўладзе, ні ў грамадскім сектары, ні ў тым ліку ў межах праваабарончай супольнасці.

ПАКУЛЬ УСЕ НЕ БУДУЦЬ ВОЛЬНЫЯ!

Мы падзяляем меркаванне нашых партнёраў па праваабарончым сектары Dissidentby і патрабуем не ўжываць падобныя фармулёўкі ў адносінах да людзей, чыя свабода ўжо абмежаваная і чые базавыя правы ўжо парушаныя злачынным рэжымам. Мы іншыя, а значыць давайце адпавядаць!

Заява “О чрезвычайной политической ситуации в Беларуси и числе политических заключенных”