“Перамога і вялікі крок да справядлівасці”. 8 лістапада Адэскі суд вынес законнае рашэнне і адмяніў …

“Перамога і вялікі крок да справядлівасці”.

8 лістапада Адэскі суд вынес законнае рашэнне і адмяніў рашэнне ДМС аб адмове вайскоўцы Узброеных сілаў у дадатковай абароне.

https://www.facebook.com/share/Y8uQidfEf16gf826/?mibextid=WC7FNe

Каманда Народнай Грамады непасрэдна прымала ўдзел у гэтай не цяжкай, на першы погляд, справе. Але мы ведалі, што рухаючыся ў законным полі, абавязкова давядзем правату нашага актывіста.
Мы шчыра дзякуем праваабарончай арганізацыі “Праве діло” і адвакату Юрыя Зайцева за якасны падыход да справы і, не гледзячы на ціск, выкананне сваей працы на “адменна” .
Дзякуем беларускім арганізацыям, хто стаў на абарону нашага актывіста.
Сёння мы не можам адназначна сцвярджаць, што справа зачынена – папераду хутчэй за ўсё новыя суды. Але мы гатовыя да гэтага і шчыра верым, што хутка ў гэтым пытанні будзе пастаўлена крапка.
У адночас зазначым. Мы шмат чуем негатыўнага ў бок Украіны. Але пакажыце нам “ідэальную” краіну. Кейс нашага актывіста Юрыя Зайцева дэманструе магчымасці, якімі мы скарысталіся і на сёння можам засведчыць працоўнасць, самастойнасць і незалежнасць судовай галіны ўлады ва Украіне на прыкладзе яго справы.
Сёння гэта немагчыма асэнсаваць у Беларусі, дзе “ківалы” выносяць,лічыце, смяротныя выракі, заплюшчваюць вочы на катаванні і робяць выгляд, што гэта і ёсць “норма Закона”.