​#dissidentby Ахвяраваць мільёнамі і выратаваць дзесяць – ці можа быць паспяховай тактыка перамоваў…

#dissidentby

Ахвяраваць мільёнамі і выратаваць дзесяць – ці можа быць паспяховай тактыка перамоваў?

З пачатку беларускай рэвалюцыі прайшло больш за тры гады. Грамадства, як і асобны чалавек, не можа бясконца жыць у стане падвышанай мабілізаванасці. Так ці інакш, людзі ўключаюцца ў існуючыя эканамічныя, палітычныя і грамадзянскія рытмы жыцця краіны. Тым больш, што ў свеце адна на за адной успыхваюць войны, адбываюцца лакальныя ўзброеныя канфлікты, і ўся планета як быццам замерла напярэдадні глабальнага сутыкнення.

У такіх умовах усё часцей чуюцца галасы аб тым, што “нічога ўжо не змяніць“, “жыццё ідзе далей” – дыктатура выстаяла і гэта яшчэ надоўга. А значыць, нам трэба прымірыцца з дадзеным становішчам рэчаў і шукаць шляхі для рэалізацыі палітычных, грамадзянскіх ці іншых задач, улічваючы гэтую суровую праўду.

Пры гэтым, адным з наратываў, які агучваюць некаторыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці , з’яўляецца жаданне што б там ні было знайсці спосабы ўгаварыць рэжым Лукашэнкі. Прадметам гэтых угавораў з’яўляецца вызваленне любой магчымай колькасці (літаральна хаця б кагосьці аднаго) палітычных зняволеных, а ўмовай для пачатку падобнага дыялогу – магчымае паслабленне санкцый або частковае, магчыма поўнае, іх зняцце з дыктатарскага рэжыму.

Што ж не так з пазіцыяй людзей, якія гатовыя зрабіць усё што заўгодна, каб выратаваць хаця б адно чалавечае жыццё, якое неацэннае?

Чытай наш артыкул на сайце.