Яўген Вільскі – выконваючы абавязкі кіраўніка партыі “Народная Грамада”Хельсінскі дыялог Што гэта бы…

Яўген Вільскі – выконваючы абавязкі кіраўніка партыі “Народная Грамада”

Хельсінскі дыялог

Што гэта было?

11-12 студзеня ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі прайшло мерапрыемства арганізаванае Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы.
Галоўная ідэя (на мой погляд) выслухаць меркаванні беларусаў перад дакладам Кіма Кюльеннена па Беларусі ў ПАРЕ.

Плюсы мерапрыемства.
Пра Беларусь зноў гаварылі і для гэтага спецыяльна збіралі людзей. Гэта важна.
Слухаючы чыноў,якія выступаюць з Рады Еўропы і іншых еўрапейцаў, разумееш тэндэнцыі еўрапейскай палітыкі. Яна скіравана на ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі і эўрапейцы думаюць як зрабіць іх больш прадметнымі (напрыклад прывязаць да тэмы палітычных вязьняў у РБ).

Мінусы.
Мерапрыемства атрымалася дастаткова фармальнае.
Патрапіўшы на ​​такое мерапрыемства, у чарговы раз пераконваешся як шмат у нас экспертаў па барацьбе… Палову не ведаеш. Але змагаюцца мабыць добра, раз запрошаныя. Сарказм.
Па тэме палітычных зняволеных чамусьці ў эксперты патрапілі прадстаўнікі толькі аднаго пункту гледжання. Гэта меркаванне аб неабходнасці вызвалення палітвязняў ЛЮБЫМ шляхам (у тым ліку прызнаннем таго, што дэмакратычныя сілы ў РБ прайгралі і трэба пачынаць перамовы з рэжымам).
Гэтая пазіцыя ўваходзіць у супярэчнасць з асноўнай еўрапейскай і выглядае кепска, еўрапейцы чакаюць іншага. Але тым не менш, упарта прасоўваецца на ўсіх форумах, вядома маскіруючыся масай прыгожых і правільных слоў.
І калі меркаванне Таццяны Хоміч (якая прысутнічае ЗАЎСЁДЫ і ЎСЮДЫ, нягледзячы на ​​тое, што Офіс афіцыйна прытрымліваецца іншай пазіцыі) вядома, то адкрытае далучэнне да гэтай пазіцыі “Мы прайгралі, давайце прасіць перамовы з рэжымам”
прадстаўніка вядомай беларускай праваабарончай арганізацыі выклікае пытанні і здзіўленне.
Беларускі палітычны цыкл добра вядомы. Выбары – пасадкі актывістаў- увядзенне санкцый – перамовы з рэжымам – вызваленне часткі палітвязняў – адмена санкцыі – і да наступных выбараў лукашэнка рукапажатны і ўсё пачынаецца па новай. Можа пара разрываць гэтае заганнае кола. І Еўропа ў сваёй большасці гэта разумее, у адрозненне ад некаторых беларусаў, якія раптам вырашылі, што менавіта яны ведаюць як трэба.
Што чарговы раз пацвердзіў і “Хельсінскі дыялог”.
Ды і беларускі рэжым пакуль не надта заўважае “прасіцеляў”. Што робіць іх ролю даволі нікчэмнай.
Вядома, большая частка мерапрыемства была прысвечана выбарам у РБ і КС, але гэта тэма для іншага паста.

Інфармацыйныя рэсурсы каманды Мікалая Статкевіча партыі Народная Грамада

Сайт партыі Народная Грамада

Twitter ()
YouTube STATKEVICH
YouTube НАРОДНАЯ ГРАМАДА
YouTube Narodnaya Hramada
Старонка Facebook Мікалая Статкевіча
Старонка Facebook партыі НАРОДНАЯ ГРАМАДА
Група Facebook партыі НАРОДНАЯ ГРАМАДА
Telegram НАРОДНАЯ ГРАМАДА // STATKEVICH
STATKEVICH//NARODNAYA HRAMADA
Telegram НАРОДНАЯ ГРАМАДА chat

Падтрымаць каманду Народнай Грамады

Прыгасціць каманду кавай

PayPal: [email protected]

Галоўная | Народная Грамада

Народная Грамада | Народная Грамада – социал-демократическая партия (Республика Беларусь).