#dissidentby
У Гродненскім Абласным судзе пачнуць разглядаць справу, звязаную з аэрадромам Мучулішчы.
У праўладным фільме “Гаспар не вышел на связь” распавялі пра затрыманых Вадзіма Пацэнка і Аляксея Кулікова. 26 лютага суддзя Раманоўскі Валерый Яцэнтавіч разгледзіць справу. Вадзіма і Аляксея будуць судзіць па пяці артыкулах, сярод якіх арт. 126 ч.3 “Акт міжнароднага тэрарызму” і арт. 358-1 “Агентурная дзейнасць“.
Што вядома пра абвінавачаных:
Вадзім Пацэнка – 22 гады, родам са Свіслачы. Служыў у войску, а пасля пераехаў жыць у Гродна. Займаўся спортам, напрыклад, прадстаўляў родны горад на юніёрскім спартыўным мнагабор’і. Па легендзе КДБ, агучанай у праўладным фільме на АНТ, павінен быў здзейсніць дыверсію ў Гродне. На кадрах допыту ён кажа, што яму нібыта паставілі задачу падарваць нафтабазу з дапамогай робата са сваёй нагі і выбухоўкі;
Аляксей Кулікоў – у праўладным фільме расказваюць, што Аляксей нібыта здымаў на фота аб’екты ў Гродне — ваенкамат Гродна і Гродзенскага раёна, вайсковую часць 41780, нафтабазу раёна Аўльс, нафтабазу раёна генконсульства РФ. У Аляксея няма блізкіх сваякоў, якія б маглі яго падтрымаць у зняволенні.
Вядома, што мужчыны разам працавалі.
Падтрымаць Вадзіма і Аляксея можна напісаўшы ліст праз наш сайт, а таксама даслаўшы пасылкі: Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023