Сёння спаўняецца 105 гадоў з пачатку Слуцкага збройнага чыну — аднаго з найбольш гераічных і трагічн…
Пасля спынення савецка-польскай вайны перад беларусамі на кароткі момант адкрылася магчымасць аднаўлення сваёй улады. На землях, адкуль адыходзілі польскія войскі, але куды яшчэ не ўвайшлі бальшавікі, ствараліся мясцовыя органы самакіравання. У лістападзе 1920-га была ўтворана Слуцкая Рада, дзе пачалі фарміравацца паўстанчыя войскі.
Барацьба працягвалася больш за месяц. Паўстанцы, сфармаваныя ў асноўным з мясцовых сялян, мелі шырокую падтрымку насельніцтва. На першым этапе яны здолелі адганяць бальшавікоў, праводзіць паспяховыя атакі і вызваляць вёскі. Да іх далучыліся часткі арміі генерала Булак-Балаховіча і атрады арганізацыі «Зялёны дуб».
Беларусы змагаліся мужна, але ім не хапала зброі і амуніцыі. Сітуацыю змяніла прыбыццё на беларускі фронт дадатковых савецкіх частак з цэнтральнай Расіі. У канцы снежня 1920 года паўстанцы былі вымушаныя адысці на тэрыторыю Заходняй Беларусі.
Нягледзячы на паразу, Слуцкі збройны чын стаў сімвалам непакорнасці, прыкладам мужнасці і веры, змагання за сваю дзяржаву. Беларуская воля жыве і зараз — у кожным беларусе, які змагаецца супраць прамаскоўскага рэжыму Лукашэнкі.