#тэорыямовы

Поезд ці цягнік?

Амаль драматычнай выглядае гісторыя ўжывання словаў поезд і цягнік у нашай мове. Яшчэ беларускі пісьменнік Хвядос Шынклер (1903 – 1942) у 1928 годзе ў часопісе “Узвышша” пісаў, што слову цягнік не шанцуе. Яно з’явілася яшчэ ў дарэвалюцыйнай беларускай літаратуры ў значэнні ‘поезд’ і вельмі хутка пашырылася ва ўжытку, часта замяняючы слова поезд, якое многімі ўспрымалася як русізм. Аднак у сярэдзіне 20-х цягнік пачынае ўжывацца таксама ў значэнні ‘паравоз’, бо гэта тое, што цягне (напр., у Беларуска-расейскім слоўніку Байкова і Некрашэвіча), што, паводле Шынклера, прывяло да пэўнай блытаніны. Сам Шынклер, дарэчы, заклікае да ўжывання слова цягнік, як больш натуральнага для беларускай мовы.
Каб пазбегчы блытаніны, у 30-ыя гады зноў пачынаюць у актыўны ўжытак вяртаць слова поезд, супольнае з рускай мовай. І шыльды 20-ых гадоў “Сьцеражыцеся цягніка” ў 30-ыя мяняюць на “Сьцеражыцеся поезда”.
Аднак слова цягнік усё ж працягвае ўжывацца паралельна са словам поезд. У 1979 годзе на старонках газеты “Звязда” з’явіўся палемічны артыкул Кандрата Крапівы “Ці будзем мы ездзіць па левым баку?”, дзе ён, у тым ліку, крытыкуе ўжыванне слова цягнік замест поезд. Крапіва піша: “…сам поезд з’явіўся значна раней, чым слова цягнік, якое пачалі ўжываць, калі не памыляюся, недзе ў дваццатыя гады. Гэта – калька, утвораная па ўзору польскага поцёнг, чэшскага влак, нямецкага цуг. А слова поезд беларусам не цяжка было засвоіць, бо яно, толькі з іншым націскам (паязд) было ў народнай мове і да з’яўлення чыгункі. Гэта слова мае зборнае значэнне і азначае прылады для язды – калёсы, сані. А яшчэ – вясельны картэж, калі маладыя ехалі да вянца або з вянца. Таму слова поезд лёгка ўвайшло ў літаратурую мову. Дык хто ж мае права, фігуральна кажучы, сцягваць аўтара з поезда і садзіць на цягнік!”
На гэтую заяву акадэміка ў адкрытым лісце «Мова – гоман векавога бору…» адказаў Максім Лужанін (дарэчы, ліст тады так і не быў апублікаваны па рэкамендацыі ідэалагічных цэнзараў). Лужанін спрачаецца з Крапівой і, перафразуючы ягоны жарт, піша “няма падстаў сілком сцягваць аўтараў з цягніка і ўсаджваць іх змусам на поезд”.
Вяртаючыся да слова поезд, адзначым, што яно мае ўсходнеславянскае паходжанне і ў народнай мове сустракаецца ў варыянце пая́зд у значэнні ‘вясельны картэж’ (у Купалы – “Паязджане”; Ул. Караткевіч, Зямля пад белымі крыламі”: Пасля конны паязд накiраваўся ў вёску жанiха … “Як жэняцца ў Альшанах”, Салідарнасць, 4 снежня 2014: Вясельны  паязд  маладых складаўся з чорных BMW).  Паязд таксама сустракаецца і з больш шырокім значэннем ‘некалькі павозак, саней і пад.’, не абавязкова вясельных (Ул.Караткевіч, “Хрыстос прызямліўся ў гародні”: З гікам, выгукамі, рогатам імчаў конны паязд. Беглі на сворках гладкія ваўкарэзы і хортыя; “Каласы пад сярпом тваім”: Павольна поўз да Загоршчыны санны паязд.).

Слова цягнік прыйшло ў нашу мову ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў з польскай (ад ciągnik, pociąg), дзе было калькай з нямецкага Zug.
Такім чынам, сёння маем у мове абодва словы: цягнік і поезд. Прычым часта яны ўжываюцца паралельна, як на беларускай чыгунцы. На вакзальных шыльдах сустракаем слова поезд, а на сайце беларускай чыгункі – цягнік.
У метро сустракаем паязды
Аднак можна сцвярджаць, што слова поезд ужываецца сёння ў больш шырокім значэнні, чым цягнік: напр. аўтапоезд, вясельны поезд. А вось калі мы кажам пра чыгуначны транспарт, то ў жывой мове часцей сустракаем слова цягнік.

Ёсць яшчэ і слова рускага паходжання састаў. Адрозненне цягніка ад састава заключаецца ў тым, што цягнік – гэта чыгуначны састаў, якому нададзены нумар, пазначаны галава і хвост, і ён рухаецца з дапамогай лакаматыва і/ці маторнага вагона.

افلام سكس يابانى مترجم felltube.com تحميل افلام سكس مترجم عربى porn vido anybunny.pro real sex porn english sex com video erobigtits.info office fucking honey blonde manga drhentai.net skinsuit hentai taboo mom natasha cumporntrends.com indin sexi probinsyano full episodes teleseryestvheaven.com ltfrb ayuda dasi porn movi porno-ultimum.com karalasexcom indian porn.net gangbangporntrends.com x** video sex xnxxapp hornyanaltube.net www thamana sex kannada new xxx videos zporn.mobi porn actor sex beeg long pornbitter.com desi xxx شيميل سكس wiwiuku.com قصص محارم ارشيف mallu reshma x videos groupsexporntrends.com sex movie.com bloomers hentai flamehentai.com freehand tamashii hentai desi hot tube freexporn.info tumblr teen sex