#цікавінкіУ літаратурных творах мы часта сустракаем слова “мястэчка”. Што гэта – горад ці вёска?Слов…

#цікавінкі

У літаратурных творах мы часта сустракаем слова “мястэчка”. Што гэта – горад ці вёска?

Слова “мястэчка” ўтварылася ад агульнаславянскага слова “места” — горад. Мястэчка – маленькі гарадок!

Мястэчка XV – XVIII ст. можна класіфікаваць як дробны населены пункт гарадскога тыпу. Мястэчкі ў перыяд Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.) характарызаваліся вялікай разнастайнасцю тыпаў. Пад назвай “мястэчка” хаваліся як буйныя гандлёва-прамысловыя цэнтры, якім не хапала толькі афіцыйнага гарадскога статуса, так і звычайныя сельскія паселішчы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 27 верасня 1938 г. “Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР” мястэчкі як адміністрацыйныя адзінкі былі скасаваныя. Да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання, рабочых і гарадскіх пасёлкаў аднесена 101паселішча гарадскога тыпу.

Мястэчкі, якія засталіся па-за сеткай населенных пунктаў гарадскога тыпу, перайшлі афіцыйна ў разрад вёсак. У Заходняй Беларусі мястэчкі праіснавалі да 1939 г.