#граматыкаДаўненька мы не публікавалі допісаў пра граматыку, і дарма – пісаць па-беларуску пісьменна…

#граматыка

Даўненька мы не публікавалі допісаў пра граматыку, і дарма – пісаць па-беларуску пісьменна хочацца кожнаму, ці не так?

Таму пакуль ідзе апошні працоўны дзень на гэтым тыдні, і вы яшчэ не сыйшлі на выходныя – самы час паўтарыць даўно забытыя са школы правілы.

Н ці НН?

Вядома, што ў беларускай мове праблема правапісу н і нн перадусім звязаная з такімі з’явамі, як падаўжэнне (фанетычная) і падваенне (марфалагічная), а таксама з паходжаннем слова: уласнабеларускім або іншамоўным. Аднак памылкі ў напісанні колькасці н часта залежаць нават не ад вышэй пералічаных рэчаў, а ад уплыву рускай мовы, у якой правіла правапісу н і нн значна больш складанае і разгалінаванае.

Пішуцца з НН:

1. Уласнабеларускія словы з падаўжэннем (адбываецца паміж галоснымі гукамі): насенне, убранне, растанне, трымценне, адценне.
2. Прыметнікі з суфіксамі -энн- (-енн-), якія маюць павелічальнае ці якасна-адноснае значэнне: страшэнны, здаравенны, высачэнны, свяшчэнны, клятвенны.
3. У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -мяіме́нны (ад імя), семянны (ад семя), цемянны (ад цемя). Выключэнне: палымяны (ад полымя).
4. Словы, у якіх утваральная аснова заканчваецца на н, а суфікс пачынаецца з нвінны (віно + -н-), маліннік (маліна + -нік), каменны (камень + –н-), бяссонны (сон + -н-). Выключэнні: ле́ны (ад лень + -н-, дзе адбылося сцягненне каранёвага і суфіксальнага н), свіны. У апошнім слове назіраецца такая цікавая з’ява, як гаплалогія, то бок, выпадзенне аднолькавых ці падобных складоў: не свініны, якое павінна даваць свіння + -ін- (параўнай, напрыклад, каза + -ін- = казінывоўк + -ін- = ваўчыны), а свіны!
5. Прыметнікі слынны, старанны, гасцінны (ад гасціна ‘прыём гасцей, частаванне’). Не блытаць з гасціны (ад госць), гасціная – ‘пакой для гасцей’.
6. Запазычаныя прыметнікі экстранны, спантанны, якія трэба запомніць.
 
Пішуцца з Н:

1. Словы іншамоўнага паходжання, уключна з уласнымі імёнамі і геаграфічнымі назвамі: анатацыя, анексія, ануляваць, тэніс, фін, Аніка, Ганібал, Каны. Выключэнні: панна, мадонна, донна, манна, ванна, саванна, Ганна, Сюзанна і інш.
2. Усе дзеепрыметнікі (звярніце ўвагу, што ў нашай мове ў дзеепрыметніках ніколі не пішацца нн): выкуплены, падрыхтаваны, прыменены, пачышчаны, заклеены, прыбраны.
3. Словы, што не маюць на стыку ўтваральнай марфемы і суфікса збегу двух нулюбёны (любіць + -ён-), пудраніца (пудра + -аніц-), шкляны (шкло + -ян-), званіца (звон + -іц-).
 
Ажыннік (ад назоўніка ажына + –нік-), але тарфянік (ад прыметніка тарфяны + –ік)
 
Штохвілінны кантроль (які? прыметнік) Кантроль штохвіліны (як? прыслоўе)
 
Гасцінны (чалавек), але гасціны (пакой)