#простаДумка
Часам, на пытанне: “Чаму не размаўляеце на мове?” – людзі адказваюць: “Няма калі вучыць”. Няма калі вучыць?? То бок людзі маюць на ўвазе, што трэба сесці, занатаваць усё ў сшытак , потым прачытаць і запомніць? І толькі дасканала авалодаўшы напісаным, можна пачаць размаўляць на мове? З мовамі так не працуе. Мовай трэба карыстацца. Канешне, штосьці прыйдзецца занатаваць , але гэта не абавязкова рабіць у сшытак ці нататнік . Можна ўзяць маркер і напісаць на кубачку для вашай ранішняй кавы “філіжанка” Зрабіць цыдулку са словам “жырандоль” і павесіць на тую асвятляльную прыладу пад столлю . Не варта шукаць адмысловы час для таго. каб пачытаць штосьці па-беларуску – чытайце па-беларуску штодня: навіны, парады з інтэрнэта, часопісы, газеты, літаратуру па дарозе на працу і т. пад. Няма на сайце беларускай мовы – перакладзіце з дапамогай браўзера. Выберыце мову ў электроннай чарзе, ці банкамаце. Перакладзіце на мову інтэрфейс свайго гаджэта . Нарэшце, размова штодня. Па слову, пакрысе, але штодня. Мову немагчыма вывучыць, ёй можна толькі валодаць у той ці іншай ступені. Ну калі казаць пра час, якога няма… То ў нас у ваўсіх аднолькавыя 24 гадзіны ў содні . А мову можна выкарыстоўваць паўсюль, што б Вы не рабілі.