Ведаеш, як моцна я люблю цябе мама? На мільярд мільёнаў, да космасу і праз увесь сусвет! Калі ты по…

Ведаеш, як моцна я люблю цябе мама? На мільярд мільёнаў, да космасу і праз увесь сусвет!

Калі ты побач, я та-а-ак падскочыць магу, і гісторыю такую класную магу скласці, а танцаваць і спяваць, ведаеш як у мяне атрымліваецца, і смяюся я выключна, калі побач ёсць ты.

Калі цябе няма, я таксама скачу шмат, і спяваць люблю, але так бліскуча ўжо не атрымліваецца) Твае любоў і пяшчота мяне робяць лепшым. Твае добрыя вочы даюць мне сілы. Я так моцна люблю цябе, матуля!

Дарагія нашы мамы, віншуем вас з гэтым цёплым святам! Мы вельмі хочам, каб вы часцей пасміхаліся, каб як мага больш прыносіла вам радасць, каб штодня вы адчувалі, наколькі важныя і неацэнныя для нас вашы клопат і любоў.

Сябры мае, жэўжыкі і гарэзы, а як вы павіншавалі сваіх мам сёння? Падзяліцеся з намі!

Выкладвайце ў сторыс фотаздымкі вашых матуль, і вас разам з матулямі, або фота таго, як вы павіншавалі сваю маці. Адзначайце нас, і мы з радасцю падзелімся вашымі гісторыямі на сваіх старонках.

@bybaybus