#новыясловы Шмат цікавінак да тэмы “Чалавек і яго цела” глядзіце на пятым занятку анлайн-клуба «Гома…

#новыясловы

Шмат цікавінак да тэмы “Чалавек і яго цела” глядзіце на пятым занятку анлайн-клуба «Гоман»:
https://youtu.be/82aY_D5bd8M

Рас. ЛИЦО (пярэдняя частка галавы) = бел. ТВАР; АБЛІЧЧА.
Рас. ЛИЦО (правадзейны суб’ект) = бел. АСОБА; напр. юрыдычная асоба

Вусны і губы — сынонімы. У адзіночным ліку гýба (вельмі рэдка — вýсьніна)

У сёньняшнім „афіцыйным“ слоўніку пальцы называюцца: вялікі, указальны, сярэдні, безыменны, мезенец.
У даведніку „Анатамічныя назвы“ для мэдыкаў (1926): адзінец, паказальнік, сярэднік, персьцянец.

У гаворках ёсьць і такія назвы пальцаў:
1-га — „старшы/тоўсты палец“, „пучка“;
2-га — „указчык“, „ражняк“;
4-га — „паўзьмезяны“, „глухі“, „нямы“, „казінец“;
5-га — „малы“, „карачык“.