“Зноў, як і заўжды, найбольшыя спадзяванні на нашу мову — гэты галоўны нацыянальны набытак, наша гістарычнае апірышча. Нездарма яе так вынішчалі ў стагоддзях — забаранялі, аплёўвалі, адвучвалі ад яе цэлыя пакаленні — нацыянальна панішчаныя, класава раз’яднаныя, спаскуджаныя шматгадовай маной; нешта ўсё ж значым у сусветнай суполцы народаў, дык найперш праз гэтую нашу мову. Без яе ад нас не засталося б і следу, як не засталося яго ад колішніх тутэйшых ятвягаў. Мова верна служыла народу ў добры і благі час, ратавала яго існаванне і ніколі не здраджвала яму. Гэта ёй нярэдка і няўдзячна здраджвалі на Беларусі. За што заўжды былі бязлітасна пакараны Богам і гісторыяй”.
Васіль Быкаў, 1991 год.
Васіль Быкаў, 1991 год.