Капуста сапраўднага беларуса, якi заўсёды слухаў сваю бабулю:На 2,5 – 3 кг капусты бярэш 1 кг моркв…

Капуста сапраўднага беларуса, якi заўсёды слухаў сваю бабулю:

На 2,5 – 3 кг капусты бярэш 1 кг морквы.

Перад шынкоўкай капусты трэба начысціць і надраць на тарку моркву
+ накіпяціць вады і астудзіць
+ патрэбны тмін!

Далей:
1. У ваду 1 сталовая лыжка солі на 1 літар
2. Кладзеш пласту капусты, зверху сыпеш морквы і тміну, потым ізноў пласту капусты, морква і тмін.
3. Заліваеш вадой з соллю (ЗАПОМНІЦЬ колькі вады пайшло)

Трэба аставіць ў цёплым памяшканні. Пакуль ідуць гэтыя бурбалкi 2-3 дні, бабуля казала – “прабіваем капусту”, чым-небудзь робім дзіркі ў пластах капусты каб выпускаць газ, які ўтвараецца. Прычым, чым часцей, тым лепш. Бабуля казала: ідзеш міма – ткні.
Праз 2-3 дні пабачыш, што бурліць. Тады:
1. Набіраеш расолу з капусты і ў яго сыпеш цукар – на 1 літар паўсталовай лыжкі. Размяшаць і назад гэты расол з цукрам.
2. Чакаеш яшчэ паўдні-дзень і ўжо па банках сунь і ў халоднае мейсца.

Пы.сы: каб не зафэйліць трэці пункт — запішы колькі вады ўліў)

Стачцы быць!
https://t.me/mog_drive/6074