— Прыйшла з работы і аплюхла, — расказвае мне мама.
— Чакай-чакай, што ты, кажаш, зрабіла? – перапытваю я, пачуўшы незнаёмае слова.
— Аплю́хла. Думала зрабіць уборку, але села і падняцца ўжо сілаў няма.
Зрэшты, само сабою слова вельмі красамоўнае, ягонае значэньне разумееш інтуіцыйна. Бо якому ж даросламу чалавеку незнаёмы гэты стан крайняй зьняможанасьці, калі вычарпаныя дарэшты ўсе фізычныя дый маральныя сілы?
Слова дакладна няма ў літаратурных слоўніках, але вось жа яно сустракаецца ў апавяданьні Вацлава Ластоўскага “Дзень ружавай кветкі”:
“Злажыўшы газэту, паніч закурыў цыгару і зірнуў раз і другі на кветку: кветка аплюхла і страціла сьвежасць.”
Тут гаворыцца пра кветку, якая панікла, згубіла ранейшую прывабнасьць. Але яго можна ўжыць і ў пераносным значэньні, гэтаксама як і ў расейскай мове слова ”обвять”.
Значыць, слова існавала, ужывалася. Чамусьці аказалася па-за межамі слоўнікаў.
#словы_А