Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — чорная ноч у гісторыі Беларусі.
За адну ноч савецкія спецслужбы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі — літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў. Сярод расстраляных: Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валерый Маракоў.
Агулам у 1930-1950-я гады ў Беларусі было рэпрэсавана каля 600 тысяч чалавек. Каля 200 тысяч з іх загінулі. Як мяркуецца, каля 30 тысяч расстраляных пахавана ў Курапатах.