#новыясловыМІГРАНТЫ, РЭЛЯКАНТЫ, УЦЕКАЧЫ — ЦІ СЫНОНІМЫ? А „БЕЖАНЦЫ“?Словы сталі актуальнымі. Зьяжджаю…

#новыясловы

МІГРАНТЫ, РЭЛЯКАНТЫ, УЦЕКАЧЫ — ЦІ СЫНОНІМЫ? А „БЕЖАНЦЫ“?

Словы сталі актуальнымі. Зьяжджаюць (і ўцякаюць) беларусы, праз нашыя межы без праблем мігруюць іншаземцы.

„Рэляканты“ — наватвор, прыйшоў, як ні дзіўна, з расейскае мовы. Там слова „релоканты“ ўзьнікла ў IT-сэктары, азначае ўдзельнікаў арганізаванага пераезду фірмы ў іншую краіну. У ангельскай мове такога няма, ёсьць дзеяслоў таго ж лацінскага кораня relocate. Таму працэс па-беларуску лепш называць адпаведна лацінскай мадэлі рэлякацыя.

Уцекачы — натуральнае беларускае слова. „Бежанцы“ — русізм. Слова бегчы ў нас даволі пазытыўнае, а ўцякаць — афарбаванае пакутай. Па-расейску ж адно са значэньняў выразу „он бежал“ = менавіта „ён уцёк“.

Праўда, у нашай гісторыі было так званае „бежанства“ 1914—1918 г., калі расейская ўлада прымусова высяляла мірнае жыхарства Беларусі ў глыб Расеі. Таму і завецца зьява расейскім словам.

Мігрантамі, а не ўцекачамі, звычайна называюць тых, хто хоча трапіць у лепшыя эканамічныя ўмовы.

Крыніца: @pramovu