Дата ў гiсторыi
215 гадоў таму, 13 лістапада 1806 г., нарадзілася Эмілія Плятэр.
Будучая рэвалюцыянерка паходзіла з дваранскага роду, яе бацька меў тытул графа. У 1830 г. далучылася да Лістападаўскага нацыянальна-вызвольнага паўстання супраць Расійскай імперыі. Графіня арганізавала і ўзначаліла невялікі паўстанцкі атрад, а затым была камандзірам роты пяхоты ў званні капітана, Эміліі было тады дваццаць пяць гадоў.
Калі стала зразумела, што паўстанне не пераможа, пры адыходзе паўстанцаў у Прусію Эмілія, якая не жадала ганебна адступаць, аддзялілася ад асноўных сіл і накіравалася ў абложаную Варшаву. Па дарозе ад холаду, стомленасці і голаду моцна захварэла і злегла. Яе пакінулі ў прыдарожным сялянскім доме, адкуль неўзабаве перавезлі ў маёнтак дваран Абламовічаў. Каля месяца яе спрабавалі лекаваць, сям’я выдавала яе за новую настаўніцу, каторая прыхварэла. 23 снежня 1831 г. Эмілія памерла. У 1832 г. подзвігі Плятэр адзначыў у сваім творы «Смерць палкоўніка» Адам Міцкевіч.
Крыніца: @Budzmaby