Мы рухаемся навобмацак.
Калі настае дзень – мы заўважаем, што нам светла, калі настае ноч – заўважаем, што цёмна, калі адхіляемся з дарогі, калі збягаем наперад альбо калі адстаём – тады непазбежна вяртаемся на ранейшае месца.
Мы рухаемся з адной цяперашнасці ў другую і як сваю долю прымаем тое, што ёсць.
Наша дарога праходзіць праз нашы сэрцы, кожны наш крок – гэта крок за небакрай, і ў кожным нашым імгненні змяшчаецца ўвесь час.
©Алесь Разанаў
Добрага ранку
@mog_drive_chat