Рулька с капустай — страва Грунвальдскай бітвы Гісторыя ўзнікнення гэтай стравы сягае сваімі караням…

Рулька с капустай — страва Грунвальдскай бітвы


Гісторыя ўзнікнення гэтай стравы сягае сваімі каранямі ў чэшскае сярэднявечча. Тагачасныя паляўнічыя здабывалі дзікага кабана (вепрука), потым варылі ў булёне з моркваю, цыбуляй і яблыкамі пярэднюю частку яго нагі — ад таго і назва стравы «веправа калена». У булён, бывала, дадавалі піва, а з цягам часу пасля варкі сталі запякаць «веправа калена» і падаваць яго з тушанай гароднінай. Тады страва стала называцца «печана веправа калена».

На нашыя землі страва прыйшла ў пачатку XV ст., у часы Грунвальдскай бітвы. Чэшскія харугвы дапамагалі біцца з крыжакамі. А пасля бітвы ўдала здабылі дзікіх кабаноў і навучылі жыхароў Вялікага Княства і Каралеўсва Польскага гатаваць гэтую страву. Ёсць версіі, што страва развівалася паралельна і на чэшскіх, і на нашых землях, паўсюль было шмат лясоў багатых на дзічыну, а дадатковыя інгрыдыенты раслі на агародах. З часам рэцэптаў стравы з’явілася вельмі шмат, а рульку дзіка замянілі хатняй свінінай.

https://youtu.be/mfyI1qQK56E

@Budzmaby

Веправа калена, галёнка, айсбайн, а ў нас руля альбо рулька… Гэта ўсё назвы адной стравы, якая сягае сваімі каранямі ў чэшскае сярэднявечча. Тагачасныя паляўнічыя здабывалі дзікага кабана, потым варылі ў булёне пярэднюю частку яго нагі – ад таго і назва…