Ва ўрочышчы Благаўшчына каля трасы М4 раней стаяў драўляны крыж, на якім калісьці вісеў БЧБ ручнік, гэта бачна на першым фота. Але пазней крыж дэмантавалі…
Як выглядае Благаўшчына сёння, можна пабачыць на відэа і апошнім фота. 21 чэрвеня 2022 года ва ўрочышчы прайшоў мітынг-рэквіем “Моладзь памятае!” да Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыду беларускага народа. Пасля хвіліны маўчання прысутныя запалілі 3 500 лампадак у выглядзе слоў: “Молодежь Минска помнит”…
Гісторык Ігар Мельнікаў мяркуе, што ва ўрочышчы Благаўшчына – пад Трасцянцом, дзе падчас вайны немцы забівалі габрэяў, – работнікі НКУС расстрэльвалі афіцэраў польскай арміі. А ў 1956 годзе на гэтым месцы ўчынілі самы вялікі гарадскі сметнік – палігон Трасцянецкі, які закрылі ў 2008 годзе. Але дакументаў аб савецкіх расстрэлах на гэтым месцы няма (прынамсі, пра іх нічога не вядома). Ці праводзіліся там насамрэч расстрэлы – можна будзе даведацца, толькі зрыў начыста смеццевы груд…
@mog_drive_chat