140 гадоў таму, 7 ліпеня 1882 года, нарадзіўся Янка Купала – паэт, драматург, публіцыст, перакладчык…

140 гадоў таму, 7 ліпеня 1882 года, нарадзіўся Янка Купала – паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры.

Будучы паэт з’явіўся на свет у вёсцы Вязынка ў сям’і арандатара Дамініка Луцэвіча. Бацька паходзіў са збяднелай каталіцкай шляхты, быў залічаны да мяшчанаў, але падчас хросту сына адзначыў дваранскае паходжанне. Маленства і юнацтва Янка правёў у пераездах з адной на іншую арандаваную гаспадарку ў ваколіцах Радашковічаў.

Купала быў тонкім лірыкам, што не замінала яму стварыць сапраўдныя пярліны ў нашай літаратуры. Таму не дзіва ў тым, што ўжо ў 1920-х ён быў прызнаным класікам, як і Якуб Колас.
Калі ў 1920-х ён яшчэ мог выказвацца ў сваёй творчасці ў тым ліку і супраць палітыкі бальшавікоў, то пасля 1930-га, калі яго ледзь не давялі да самагубства, замоўк. Да самай смерці ён пісаў хіба што рэчы на патрэбы паноўнай ідэалогіі. І тым не менш усё адно падвяргаўся нападкам «аглаблёвых» крытыкаў за сваё мінулае.

Трагічна загінуў Янка Купала ў Маскве 28 чэрвеня 1942 года.