Але пацук не разумее: людзі, што нарадзіліся ў СССР, памятаюць не толькі “савок”. Яны памятаюць і пачатак 90х, калі беларусы атрымалі і адчулі сваю незалежнасць. Тады здавалася, што народ чакае зусім новае жыццё: рынкавя эканоміка, культурныя сувязі з Захадам, адраджэнне мовы… Так, гэта былі цяжкія часы, але прасякнутыя свабодай і надзеямі.
І ў 1994 г беларусы галасавалі не за вяртанне ў “савок”, як чамусьці прынята зараз думаць. Было б так – перамог бы Кебіч. Не. Людзі галасавалі за вольную незалежную Беларусь і, нажаль, за чалавека, што абяцаў гэта простымі словамі. Хто ж ведаў тады, якая слізкая хлуслівая пачвара прыкінулася кандыдатам ад народа…
Але хутка людзі ўбачылі, што іх падманулі. Калі нашыя нацыянальныя герб і сцяг змянілі на кальку з атрыбутаў БССР, усё ўжо было зразумела. І людзі, сярод іх нават і тыя, што калісьці галасавалі за лукашэнку, выйшлі на мітынгі супраць яго. І працягвалі выходзіць зноў і зноў, усе гэтыя гады. Яны не з’ехалі, калі была магчымасць. Яны чыталі Быкава і Караткевіча, яны спявалі “Тры чарапахі”. Яны выхоўвалі дзяцей свабоднымі, вучылі ненавідзець хлусню і любіць Беларусь. Выхоўвалі новае пакаленне беларусаў. А калі ў 2020 г увесь народ паўстаў супраць хлусні і гвалту, тыя ж людзі выйшлі разам з дзецьмі і ўнукамі пад кулі і гранаты.
І лукашэнка помсціць ім асабліва жорстка. Пажылых людзей труцілі газам і аблівалі з вадамётаў у 2020 г. Іх кідалі на суткі і прысуджалі велізарныя штрафы ў 2021 г. Ім даюць гады калоніі і судзяць як тэрарыстаў у 2022 г.
Але нават зараз, калі ўся краіна затаілася і сышла ў падполле, нашыя адважныя бабулі і дзядулі працягваюць барацьбу. Партызаняць, наколькі хапае сіл, разам з дзецьмі і ўнукамі, вешаюць сцягі, малююць плакаты, здымаюць відэа і натхняюць нас усіх.
Дзякуй, дарагія! Разам да перамогі!
Жыве Беларусь!