Выкажыце вашае меркаванне напярэдадні Канферэнцыі Новай Беларусі 8-9 жніўня 2022.
Напярэдадні Канферэнцыі Новай Беларусі Офіс Святланы Ціханоўскай адкрывае збор меркаванняў і прапануе выказацца шчыра і падрабязна кожнаму, хто не зможа прысутнічаць і выказацца на Канферэнцыі. Адкажыце на тры простыя пытанні і дапамажыце дэмакратычным сілам атрымаць вашае меркаванне, крытыку і прапановы.