Дата ў гiсторыi 17 верасьня 1939 года, у трэці тыдзень Другой сусветнай вайны, саветы пачалі вайсков…

Дата ў гiсторыi

17 верасьня 1939 года, у трэці тыдзень Другой сусветнай вайны, саветы пачалі вайсковую аперацыю, у выніку якой занялі Заходнюю Беларусь.

Сёлета 17 верасьня — другая спроба рэжыму наладзіць усенароднае сьвяткаваньне даты, вельмі неадназначнай для беларускай гісторыі.
Для насельніцтва Заходняй Беларусі гэтая дата — ня толькі радасны ўспамін пра ўзьяднаньне разьдзеленага народу. Тыя, каго «вызвалялі», добра памятаюць, як усьлед за «вызваліцелямі» ішлі карныя атрады НКВД, як тысячы невінаватых людзей арыштоўвалі, як адбіралі маёмасьць і гвалтам зганялі ў калгасы, як дзясяткі тысяч самых руплівых працаўнікоў, настаўнікаў, лекараў, чыноўнікаў, студэнтаў ссылалі ў Сібір. (І такіх масавых высылак за два гады пасьля «вызваленьня», ажно да фашысцкага ўварваньня, Заходняя Беларусь перажыла чатыры).

«Сталінскі «вызваленчы паход» 1939 году — гэта той ідэальны сцэнар амаль бяскроўнай анэксіі чужых тэрыторыяў, які Пуцін пры саўдзеле і спрыяньні Лукашэнкі плянаваў ажыцьцявіць у лютым 2022-га. Разьлік быў на тое, што гісторыя паўторыцца. Не паўтарылася».

Блогер Віктар Багдзевіч — пра пуцінскі «вызваленчы паход» і паралелі з падзеямі верасьня 1939 году:

https://rferl.link/Paqb

У Сталіна атрымалася, у Пуціна і Лукашэнкі — не. Чаму ня даў выніку правераны сцэнар анэксіі пад выглядам «вызваленчага паходу»

Сталінскі «вызваленчы паход» 1939 году — гэта той ідэальны сцэнар амаль бяскроўнай анэксіі чужых тэрыторыяў, які Пуцін пры саўдзеле і спрыяньні Лукашэнкі плянаваў ажыцьцявіць у лютым 2022-га. Разьлік быў на тое, што гісторыя паўторыцца. Не паўтарылася…