​​6 гадоў калоніі атрымаў брат Паўла Латушкі, Анатоль. Ён разам з Ліліяй Ананян і Аленай Маліноўскай…

​​6 гадоў калоніі атрымаў брат Паўла Латушкі, Анатоль. Ён разам з Ліліяй Ананян і Аленай Маліноўскай маляваў Пагоні па трафарэце. Надзвычай жорсткае пакаранне за малюнкі на паштовых скрынях, нават для сучаснай Беларусі. Што гэта, як не помста брату? А кватэру маці Антона Матолькі памятаеце? А вобшукі, допыты і арышты сваякоў камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука?

І самі “сілавікі”, і прапаганда ўпэўнены, што пераслед родных, блізкіх і сяброў – гэта нармальна. Так, для таталітарных дыктатур – цалкам нармальна. Пры сталіне прыдумалі тэрмін “дзеці ворага народа”, а нацысты знішчалі не тое што сем’і – цэлыя вёскі за сувязь з партызанамі. Губазікі, дарэчы, ганарацца, калі іх параўноўваюць з карнікамі.

Нацысцкіх карнікаў чакаў Нюрнберг. Трыбунал над лукашэнкаўскімі пачварамі таксама ўвойдзе ў гісторыю. Будзе і гучная назва, і замежныя эксперты, і сведчанні ахвяр, і енк карпянковых з азаронкамі, якія “толькі выконвалі загады”, і хлуслівы галоўны пацук – нарэшце без бронекамізэлькі, аховы і шпіца.

А яшчэ будзе трансляцыя на ўвесь свет, і сем’і, што зараз раз’яднаныя турмой і эміграцыяй, будуць глядзець яе разам.

Свабоду палітвязням!
Карнікаў – за краты!
Жыве Беларусь!