АДКУЛЬ НАЗВЫ КУРАПАТЫ І ХАЙСЫ́? Да Дня расстраляных паэтаў — пра назвы месцаў пахаваньня ахвяраў кам…

АДКУЛЬ НАЗВЫ КУРАПАТЫ І ХАЙСЫ́?

Да Дня расстраляных паэтаў — пра назвы месцаў пахаваньня ахвяраў камуністычнага тэрору.

Цяпер урочышча пад Менскам, дзе палягло мноства бязьвінных, называюць падвойна: Курапаты (Брод).

Гістарычна яно звалася Брод, а яго схіл — Курапаты. Аўтары першага артыкула пра таямніцу гэтага месца З. Пазьняк і Я. Шмыгалёў спаслаліся на мясцовых людзей: яны сказалі, што гэта белыя веснавыя кветкі.

Курапата ў беларускіх гаворках — вядомая дзікая птушка. Батанічнае значэньне слова не зафіксаванае. Аднак вобраз курапатаў як кветак над магіламі ўжо ўвайшоў у паэтычную мову.

Наагул месцы пахаваньня ахвяраў камунізму трэба называць адпаведна народным традыцыям. Хайсы́ — пад Віцебскам (ад назвы вёскі, відаць, татарскага паходжаньня), Кабыляцкая гара — пад Воршай, урочышча Цагельня — пад Ігуменам (Чэрвенем). Гомельскія шанавальнікі памяці замест сухой назвы „9 км Чарнігаўскай шашы“ ўжываюць народныя — Шчакатоўскі лес, урочышча Тры Слупы.

Падрабязна ў артыкуле: https://rferl.link/vqL5