“А я паміраць не баюся – Ніхто два разы не жыве”* Пайду па сваёй Беларусі, Па мяккай, вільготнай траве, Збіраючы цэзій і стронцый У кошык, дзіравы, як дах… Жыццё не бывае бясконцым. Прайду свой Чарнобыльскі шлях, Аддаўшы даніну ахвярам Жахлівых, пакутлівых дзён. Іх смерці на сэрцы цяжарам, Іх подзвігу – нізкі паклон.
Пісаць немагчыма пра смерці – Папера ад болю дрыжыць. Я ўжо не баюся памерці, Баюся дарэмна пражыць.