Жыве Беларусь і будзе жыць!
Калі ёй ахвяруюць сілы і лёсы, прысвячаюць вершы.
Калі ёй ахвяруюць сілы і лёсы, прысвячаюць вершы.
“Лісты да краіны
Крывёю па сценах,
Жалезам па венах
У вечным каханні
Мы пішам прызнанні.
Па цэгле цвікамі,
Крывымі радкамі
Мы пішам няспынна
Лісты да Краіны.
Пра боль і пакуты,
Пра катаў надзьмутых,
Пра слёзы і страты,
Іржавыя краты;
Як гэтым палонам
Чырвона-зялёным,
Спякотай, марозам
І смерці пагрозай
Нас хочуць прымусіць
Баяцца і хлусіць,
Цярпець забароны
Ад смецця ў пагонах..
Як нас не катуюць –
Не перафарбуюць,
Як нас не згінаюць –
Але не зламаюць.
Ні ўдарам балючым,
Ні дротам калючым
Спыніць немагчыма
Любоў да Айчыны..
2020-21″.
ТГ: FRANЦ