Цуд беларускай салідарнасці За некалькі месяцаў Паліне прыйшло больш за сотню паштовых пераводаў і к…

Цуд беларускай салідарнасці

За некалькі месяцаў Паліне прыйшло больш за сотню паштовых пераводаў і каля пяцідзесяці пасылак і бандэроляў.

“За час знаходжання ў Гомельскім СІЗА-3 Паліна адчула, што такое Салідарнасць. Усяго за некалькі месяцаў Паліне прыйшло больш за сотню паштовых пераводаў і каля пяцідзесяці пасылак і бандэроляў. На жаль, адміністрацыя СІЗА не перадала Паліне за гэты час ніводнага ліста ці паштоўкі. Але Паліна ведае, што іх лік вызначаецца многімі сотнямі, і спадзяецца прачытаць іх, калі мы ўсе разам здабудзем Свабоду, і адкрыюцца архівы. Паліна вельмі ўдзячная за ўсё, просіць не спыняцца і дапамагаць такім жа чынам іншым палітзняволеным…”

Падрабязнасці:
https://homeldays.org/cud-belaruskaj-salidarnasci-z-palinaj-sharjenda-panasjuk/

Штодзень https://t.me/shtodzien