Пазаўчора напісаў пост у падтрымку “Кнігаўкі” і выдавецтва “Янушкевіч”, заклікаў набываць іх кнігі….

Пазаўчора напісаў пост у падтрымку “Кнігаўкі” і выдавецтва “Янушкевіч”, заклікаў набываць іх кнігі. І мне прыляцела пытанне – ці правільна цяпер рэкламаваць выдавецтва, бо грошы ж усё адно забяруць сілавікі.

Вось жа, справа не ў грашах, гэта пры любым раскладзе мізэрныя сумы. Справа ў кнігах.

Мы жывем ва ўмовах, калі кнігі трэба купляць не для таго, каб іх чытаць, а для таго, каб іх раздаваць. Бо кнігі – гэта зброя.
Вельмі важна, каб цяпер як мага больш людзей стала Кніганошамі.

Свае кнігі трэба раздаваць як мага большай колькасці людзей – дарыць суседзям, пакідаць выпадкова на працы, настойліва раіць сябрам.
Трэба, каб кожная прыватная бібліятэка стала напаўпублічнай.

У замежжы, агулам варта было б правесці перапіс беларускіх кніг па гарадах і сабраць мабільныя бібліятэкі.

Цяпер параіць чалавеку добрую кнігу і дабіцца таго, каб ён яе прачытаў – гэта як варожы танк падбіць. Можна на касяку дзвярэй зорачкі выразаць за кожнае прачытанне.

Карайце, на вайне як на вайне – нацыяналізацыя, прапаганда, настойлівыя ўдары па ўсіх франтах цемрашальства.

PS
Ляжыць у мяне ў загашніку праект гейміфікацыі беларускага абмену кніг, але ўсё рукі не дойдуць. Калі раптам хто мае амбіцыі, то пішыце, распавяду сваё бачанне.