“Што змянілася ў горадзе? Памятаю, якім прыгожым месцам быў парк па берагах Гараднічанкі. Гараджане называлі гэтае месца Швейцарскай далінай. Там было вельмі чыста, шмат дрэваў, кустарнікаў. Па парку гулялі паўліны. Бліжэй да сучаснай вуліцы Першамайскай стаялі аранжарэі. Летам з іх выносіліся на паветра пальмы. Парк быў дагледжаны. Культура была на самым высокім узроўні. Горад быў чысцюткі. Ніхто не кідаў на вуліцах паперы, акуркаў… Увосень [19]39 г. многае змянілася. А сёння мы здзіўляемся, адкуль узялося сучаснае хамства…(…) Толькі што шмат стала хамства ў жыцці. Але што зробіш? Прыйшоў народ, які быў вельмі далёкі ад еўрапейскай заходняй культуры. Сама духоўнасць і рэлігійнасць абавязвала людзей жыць па пэўных законах.”
Успамін пакінула пані Крыстына Жулега (нар. 1934). Крыніца: “„За першымі саветамі”. Польска-беларускае памежжа 1939-1941…”
Ад старых гарадзенцаў чулася падобнае, што разам з камуністамі/рускімі/саветамі/бальшавікамі прыйшло хамтсва.