“Што датычыць перанясення Дня Незалежнасці на 3 ліпеня – гэта ўвогуле зусім небгрунтаваная акцыя з б…

“Што датычыць перанясення Дня Незалежнасці на 3 ліпеня – гэта ўвогуле зусім небгрунтаваная акцыя з боку нашай дзяржавы. Ну ніяк нельга спалучаць Дзень вызвалення Менска з Днём Незалежнасці. У Дзень вызвалення Менска, калі б хтосьці пачаў заяўляць, што давайце будзем адзначаць і Дзень Незалежнасці, адразу б на яго пасыпаліся дакоры аб тым, пра якую незалежнасць можна гаварыць! За слова “незалежнасць” не пазбегнуць было б і якога-небудзь турэмнага пакарання. Ды ўвогуле, нельга было гаварыць пра незалежнасць, таму што ў першыя месяцы і гады пасля вызвалення Беларусі даверу да мясцовых кадраў не было, і таму многія пасады, у тым ліку і пасада першага сакратара ЦК КПБ, знаходзіліся ў руках прадстаўнікоў рускай нацыі, адкамандзіраваных сюды Масквою. На мой погляд, большага свята ў нас не павінна было б быць, як Дзень сапраўднай Незалежнасці. І адзначаць мы яго павінны 27 ліпеня, паколькі 27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі. Тады яна яшчэ называлася Беларускай ССР.

Мы шкадавалі менчукоў і ведалі, што іх знішчаюць не толькі акупанты, але і падчас бамбардзіровак савецкімі самалётамі. Бамбардавалі заўсёды больш густа населеную частку, дзе знаходзіліся яшчэ непашкоджанымі цэлыя будынкі. І нават яшчэ невядома, ці ад нямецкіх акупантаў больш менчукоў загінула, ці падчас савецкіх авіябамбардзіровак.”

Доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч (1929-2021)