Але:
1) За 8 месяцаў украінская армія добра падрыхтавалася даць там адпор, атрымала шмат тэхнікі і толькі ўмацавала і так гіганцкі баявы дух, знішчыўшы масты на мяжы з Беларуссю і замінаваўшы памежны пас.
2) Беларускія ж салдаты, наадварот, максімальна дэматываваліся (матывацыяй там і так не пахла, акрамя “рускамірцаў”, якіх і так вербавалі розныя ЧВК) і зразумелі, што шанец вярнуцца з Украіны ў выглядзе фаршу, значна вышэйшы, чым у лютым.
3) Урэшце рэшт, за 8 месяцаў расейская армія толькі страчвала шмат сваёй тэхнікі, а не запаўняла склады новай. Ім не хапае практычна ўсяго, калі яны просяць мабілізаваных купляць шкарпэткі і майткі. Хаця лічыць гэтую армію няздольнай ваяваць – зарана.
4) Улічваць трэба і грамадскую думку ў Беларусі. За 8 месяцаў беларусы наглядзеліся як “вторая армия мира» бярэ Кіеў за чатыры дні. І калі ў лютым нехта быў у палоне ілюзій, то цяпер ён разумее верагоднасць страціць сваіх блзкіх, калі Лукашэнка ўсё ж пашле іх ва Ўкраіну. Страх толькі ўмацаваўся. Лічыць, што людзей не баіцца і Лукашэнка, памылкова. Інакш не было б бясконцых рэпрэсій.
Няма сэнсу гадаць, ці будзе чарговае ўварванне з поўдня Беларусі пры дапамозе беларускай арміі. Калі Пуцін наступіць на горла Лукашэнку, то такі загад будзе. Пакуль Лукашэнка кампенсуе свой няўдзел гістэрычнымі заявамі пра Крымскі мост-2. Калі гэта дапамагае, то няхай трызніць, мы і так прызвычаіліся. Важней цяпер: 1) Працягваць данаціць украінскай арміі 2) Працягваць інфармаваць беларусаў з акцэнтам на вайскоўцаў, што адбываецца і якія ў іх варыянты нелаяльнасці Пуціну і яго калабаранцкай адміністрацыі ў Беларусі.