У савецка-расейскім наратыве, які далей транслюецца ў Беларусі, недапушчальным з’яўляецца факт, што…

У савецка-расейскім наратыве, які далей транслюецца ў Беларусі, недапушчальным з’яўляецца факт, што хапала людзей, якія радаваліся нямецкага наступу ў 1941 годзе. Сутнасць у тым, што такая рэакцыя была выкліканая кароткім, але інтэнсіўным досведам савецкага тэрору, які наступіў у 1939/1940 годзе разам з прыходам камуністаў. Для прыкладу Францішак Аляхновіч, які ў Вільні і ваколіцах быў вымушаны хавацца ад бальшавікоў пасля акупацыі Літвы, так апісваў 22 чэрвеня 1941 года:

“Цяпер мне стала ясна. Цяпер я паверыў. З радасьці я нават забыўся спытацца жыдка, хто ён і ад імя каго дае мне загад. Ці ня ўсё роўна? Самае важнае — вайна! Канец маіх мукаў, канец бадзячага жыцьця, я буду магчы вярнуцца ў сваю хату і жыць як чалавек. Ужо чырвоная нечысьць не дасягне мяне. Паявіліся на небе самалёты. Гэта былі нямецкія самалёты! Зь якой радасьцяй я ім прыглядаўся!”