Нямеччына і Вялікая Брытанія заклікалі вызваліць усіх беларускіх палітвязьняўhttps://smarturl.click/…

Нямеччына і Вялікая Брытанія заклікалі вызваліць усіх беларускіх палітвязьняў

https://smarturl.click/p2L32

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц павітаў вызваленьне групы беларускіх палітвязьняў.

«Гэтая навіна зь Беларусі напаўняе мяне радасьцю: вызваленьне Марыі Калесьнікавай, Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў даўно насьпела і зьяўляецца посьпехам для мужнай грамадзянскай супольнасьці, якая змагаецца за свабоду і грамадзянскія правы. Мы на яе баку», — напісаў канцлер у «Х».

«Нашай мэтай застаецца вызваленьне ўсіх, хто застаецца пад вартай з палітычных матываў», — адзначыў кіраўнік МЗС Нямеччыны Ёхан Вадэфуль, перадае «Позірк».

Вялікая Брытанія працягне настойваць на неадкладным і безумоўным вызваленьні ўсіх палітвязьняў і захаваньні правоў чалавека ў Беларусі, заявіла кіраўніца МЗС краіны Івэт Купэр.

Яна вітала вызваленьне новай групы палітвязьняў, адзначыўшы намаганьні спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джона Коўла і Злучаных Штатаў агулам.