Нямеччына гатовая прыняць Бабарыку і КалеснікавуМіністр унутраных спраў краіны заявіў, што яны «ужо…

Нямеччына гатовая прыняць Бабарыку і Калеснікаву

Міністр унутраных спраў краіны заявіў, што яны «ужо сёння» могуць даць прытулак «двум апазіцыйным палітыкам, якія сталі сімваламі супраціву рэжыму Лукашэнкі»

«Мы прымем як мінімум двух выбітных дзеячаў дэмакратычнага руху з Беларусі, таму што мы зацікаўленыя ў тым, каб гэты дэмакратычны рух, нават калі ён павінен развівацца за межамі краіны, быў узмоцнены», – сказаў міністр Аляксандр Добрындт.

Міністр адзначыў, што гаворка ідзе пра Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву. Паводле яго, іхнае вызваленне, як і іншых палітвязняў, стала ў значнай ступені вынікам дзеянняў ЗША, якія знялі санкцыі на беларускія калійныя ўгнаенні.