Пажарышча ў СапоцкінеСёння раніцай, каля 7-й, загарэўся касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі…

Пажарышча ў Сапоцкіне

Сёння раніцай, каля 7-й, загарэўся касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Язафата Кунцэвіча. Бачна, што агнём быў ахоплены дах, а памеры пашкоджанняў удакладняюцца.

Гэты касцёл, пабудаваны перад Другой сусветнай вайной, ужо неаднаразова церпеў: савецкія і нямецкія войскі пашкодзілі вежу і алтар, а ў 1944 годзе згарэў дах. Папярэдні буйны пажар адбыўся ў 1989 годзе, галоўны алтар адбудавалі ў 1993-м.