Уладзімер Лабковіч распавёў, што ўсе ўдзельнікі прэсавай канфэрэнцыі выйшлі на волю без пашпартоў«У …

«У нас няма пашпартоў з тых, хто тут прысутнічае. Нам выдалі даведку аб вызваленьні. Там аркуш паперы з фатаздымкам і пашпартныя дадзеныя.
Вельмі ўдзячныя ўкраінскаму боку, што ён прыняў нас без дакумэнтаў. Прыём быў максымальна душэўны, камфортны і гасьцінны. Гэта вельмі важна і цяжка ва ўмовах, у якіх зараз Украіна.
У зьняволеньні 80-90% адзінадушна падзяляюць боль Украіны і выказваюць адзінадушную пазыцыю па гэтай вайне», — сказаў Лабковіч.
Праваабаронца згадаў таксама Міколу Статкевіча і сказаў, што ён знаходзіцца ў зьняволеньні. Аляксандар Фядута дадаў, што хутчэй за ўсё Статкевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Уладзь Лабковіч заявіў, што Андрэя Пачобута ў калёніі Наваполацку ўвесь час трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу.
«Нам трэба давесьці сытуацыю да таго, каб пагрозы зьяўленьня новых палітычных вязьняў у Беларусі проста не было», — сказаў праваабаронца.