Уладзімір Зяленскі паразмаўляў з вызваленымі беларускімі палітвязнямі. “Я вельмі ўдзячны за добрыя словы пра Украіну і ўкраінцаў, а таксама за выразную, прынцыповую пазіцыю адносна расійскай агрэсіі. Гэта важна.
Украіна будзе працягваць дапамагаць усім, хто дапамагае нам абараняць нашу незалежнасць і жыцці людзей”, — напісаў пасля размовы прэзідэнт Украіны.
Размова адбылася па відэасувязі. З беларускага боку ў ёй удзельнічалі Уладзь Лабковіч, Максім Знак, Марына Золатава, Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка і Аляксандр Фядута.