Усе выплаты з экстранага сбора завершаныКаманда BYSOL завяршыла экстраны цыкл падтрымкі. Дапамогу а…

Усе выплаты з экстранага сбора завершаны

Каманда BYSOL завяршыла экстраны цыкл падтрымкі. Дапамогу атрымалі 31 палітвязень.
Адзін з заяўнікаў адмовіўся ад выплаты і папрасіў, каб гэтыя сродкі перадалі іншым.

Да канца года мы чакаем заяўкі ад вызваленых палітвязняў з іншым грамадзянствам, што былі вызваленыя 11 верасня і прыехалі разам з гэтай групай беларусаў.

Калі такіх зваротаў не будзе, астатнюю суму мы размеркуем паміж тымі, хто ўжо атрымаў дапамогу.

Дзякуй усім, хто падтрымлівае фонд і верыць у сілу салідарнасці. Кожны еўра – гэта не проста грошы, гэта давер і надзея.

@bysol