Рэчы, пра якія пісаў у тым артыкуле Пазняк, сёння ўжо нікога не шакуюць. Зараз тую ж рыторыку можна пачуць ад Арастовіча, Піянткоўскага, Іларыёнава ці Фейгіна. Тэзісы сталі мэйнстрымам, але ў 1994-м гэта падавалася фантастыкай. Галоўны сэнс артыкула можна сфармуляваць лаканічна: “Расія — гэта вайна”. Гэтую фразу Зянон пазней агучыць у мегафон на адным з мітынгаў.
Апаненты Пазняка, найперш камуністы і Лукашэнка, выкарысталі артыкул у якасці страшылкі для электарату. Беларусь ментальна працягвала вылазіць з савецкай рэальнасці, таму тэзісы пра «варожую» Расію наўпрост не мелі шанцаў. Рыторыка Пазняка магла б пракаціць у Эстоніі ці Літве. Але ў Беларусі ён адштурхнуў ад сябе вялікую масу «кампраміснага» электарату. Тых, хто хацеў зменаў, але да пэўных рэчаў быў не гатовы
Будзьма беларусамі! » «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні