9 жніўня 1910 года нарадзілася Ларыса Геніюш – беларуская паэтка, пісьменьніца і грамадзкая дзяячка, якая ў 1943-м годзе стала Генэральным Сакратаром Урада БНР у эміграцыі, займалася дапамогай палітычным эмігрантам і ўпарадкоўвала архіў БНР.
Пасьля фактычнага захопу ўлады прасавецкімі камуністамі ў пасьляваеннай Чэхаславакіі, Ларысу Геніюш у 1948-м годзе арыштавалі і выдалі савецкім карнікам.
Яна прайшла праз допыты ў савецкіх засьценках і была асуджана на 25 гадоў.
«Допыт» – фрагмэнт з кнігі Ларысы Геніюш «Споведзь» – менавіта пра допыты, на якіх саветы хацелі атрымаць ад гераічнай беларускі зьвесткі з архіву БНР.
І хоць пасьля сьмерці Сталіна беларускай паэтцы скарацілі тэрмін і выпусьцілі, яна дагэтуль не рэабілітаваная і лічыцца «ворагам савецкага народу». А тым часам зьяўляецца гераіняй народу беларускага.
Больш падрабязна даведацца пра Ларысу Геніюш можна ў артыкуле “Новы Час” (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Крыніца: МКБ