…Родная мова зьяўляецца падмуркам нацыянальнай ідэнтычнасьці — без якой, у сваю чаргу, не існуе нацы…

…Родная мова зьяўляецца падмуркам нацыянальнай ідэнтычнасьці — без якой, у сваю чаргу, не існуе нацыі. Аслабіць гэтую ідэнтычнасьць, а яшчэ лепей — зьнішчыць яе зьяўляецца найважнейшай мэтай той ці іншай дзяржавы, якая імкнецца захапіць тэрыторыю чужой краіны.

Адбываецца такое зьнішчэньне двума спосабамі. Першы — калі ваенным альбо палітычным спосабам захопліваецца тэрыторыя, усталёўваецца акупацыйны рэжым, і потым ужо зьнішчаецца ідэнтычнасьць — зачыняюцца нацыянальныя школы, перасьледуюцца традыцыйныя рэлігійныя канфэсіі, забараняюцца палітычныя партыі, ідэйная праграма якіх пабудаваная на прыярытэце нацыянальных каштоўнасьцяў. Другі спосаб — усё вышэй названае робіцца шляхам уплыву на кіроўную эліту дзяржавы.

Беларусь у гэтым сэнсе ўяўляе сабой унікальны выпадак, пры якім абодва спосабы спалучаныя.

Беларусь была акупаваная Расейскай імпэрыяй, і царскі рэжым зьнішчаў уніяцтва, забараняў беларускія школы, адпраўляў на шыбеніцу ці ў Сыбір тых, хто спрабаваў вызваліць народ ад чужынскага панаваньня.

Гэта моцна паўплывала на сьвядомасьць насельніцтва, можна нават сказаць — сфармавала яго. І калі ў 1991-м удалося аднавіць незалежнасьць — значная частка электарату прагаласавала за таго, хто абяцаў вяртаньне пад патранаж Масквы. З прыходам Лукашэнкі незалежнасьць не была зьнішчаная цалкам (у яго былі свае прычыны за яе трымацца), але «русский мир» практычна ня ведаў перашкодаў. Прыхільнікі беларушчыны пры Лукашэнку ніколі ніякага спрыяньня не атрымлівалі.
… Нельга сказаць, што ў першай палове 90-х дзяржаўны апарат, асабліва выканаўчая ўлада, зь вялікім энтузіязмам спрыялі беларускаму школьніцтву. Але існаваў Вярхоўны Савет, дзейнічала парлямэнцкая камісія ў пытаньнях адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны на чале зь Нілам Гілевічам, у якую ўваходзілі Лявон Баршчэўскі, Алег Трусаў, іншыя нацыянальна арыентаваныя дэпутаты, і камісія літаральна ў штодзённым рэжыме патрабавала выкананьня Закона аб мовах.

У верасьні 1993 году, калі дзяржаўныя інстытуцыі выконвалі Закон аб мовах, у беларускамоўныя клясы прыйшлі 80% першаклясьнікаў.

Яшчэ 5-7 такіх гадоў — і выгадавалася б пакаленьне, якое не дазволіла б прыйсьці да ўлады тым, хто лічыць, што на беларускай мове нельга стварыць нічога значнага. (Поўны тэкст – па спасылцы)
https://smarturl.click/mvaG

Фатальныя лічбы. Ці патрэбна беларусам беларуская школа

Гэтая навіна засталася амаль незаўважанай, але яна выразна адлюстроўвае сытуацыю, якая склалася ў грамадзтве ў адносінах да беларускай мовы і, шырэй — да тэмы нацыянальнай ідэнтычнасьці.