Папулізм Лукашэнкі трапляў да народа. У гэтым дапамагала асвятленне паседжанняў ВС на тэлебачанні і …

Папулізм Лукашэнкі трапляў да народа. У гэтым дапамагала асвятленне паседжанняў ВС на тэлебачанні і радыё, што закончылася пасля абрання прэзідэнта ў 1994 годзе. Дэпутат Лукашэнка выказваўся на амаль усе тэмы, без розніцы на кампетэнцыі. Дарэчы, ён ніколі не выступаў на беларускай мове, у ягоных прамовах праслізгвала шкадаванне па СССР, рэзка крытыкаваў БНФ (але яшчэ асцерагаўся Пазняка).

Але рэальны выхад Лукашэнкі на арэну вялікай палітыкі адбыўся, калі ўзнікла рэальная небяспека рэстаўрацыі камуністычнай сістэмы ў Маскве ў 1993 годзе. 26 жніўня 1993-га маскоўская газета «Правда» апублікавала інтэрв’ю з Аляксандрам Лукашэнкам пад назовам «Да возродится!», у якім той заклікаў адрадзіць Савецкі Саюз. Генпракуратура ніяк не адрэагавала, а вось Васіль Быкаў так, які моцна раскрытыкаваў антынезалежніцкія пазіцыі.

«На нашай зямлі быў знішчаны вялікі Савецкі Саюз, – заявіў з трыбуны кангрэсу Лукашэнка. – Адсюль, менавіта адсюль павінен пайсці рух па стварэнні новай вялікай дзяржавы». Словы ж «Я гатовы на каленях паўзці ў Расею» былі сустрэтыя авацыяй залі. Пасля гэтага ў Маскве Лукашэнку прымалі як свайго. Увосень 93-га ён разам з дэпутатамі пракебічаўскай групы «Беларусь» некалькі разоў ездзіў у Маскву, і кожны раз узровень сустрэч быў усё вышэйшы.

З часам выявілася, што і расійскія празідэнт Ельцын ніяк не падтрымліваў Шушкевіча, а Кебіча. І гэта лагічна, бо кіраваўся інтарэсамі Расіі. Гэта якраз увага з мінулага для сённяшніх маладых дзеячаў новай апазіцыі, якія наступаюць на тыя самыя граблі ды шукалі і шукаюць саюзнікаў сярод расіян.

Больш а артыкуле “Бэнэфіцыяр расейскага крызісу. Як Лукашэнка скарыстаў падзеі кастрычніка 1993-га